Серия примерных сценариев для видеороликов

1.     ТЭМА «БЕЛАРУСЬ – МАЯ РАДЗІМА»

Гістарычныя тэрміны: Беларусь, краіна, Бацькаўшчына, продкі, гісторыя.

Рэквізіт: альбом з фотаздымкамі сям'і.

Дэкарацыі: прырода парка Перамогі.

Месца, дзе здымаецца відэаролік:  бераг ракі Свіслач.

1. Беларусь – гэта краіна, у якой я нарадзілася. Мая Радзіма!

2.Яна засталася мне ў спадчыну ад маіх бацькоў. Мая Бацькаўшчына! Гэта мае бабуля і дзядуля. Мае продкі.

3. Я буду вучыць гісторыю сваёй краіны,каб знаць, як жылі людзі ў мінулым.

 

2.     ТЭМА «МЫ І НАШЫ СУСЕДЗІ»

Гістарычныя тэрміны: краіна, месцазнаходжанне, плошча, сталіца, вобласці.

Рэквізіт: указка.

Дэкарацыі:  інтэрактыўная панэль з картай Беларусі.

Месца, дзе здымаецца відэаролік: кабінет навучальнай установы.

Геаграфічны пашпарт Беларусі

    1. Гэта мая краіна Беларусь.

    2. Яна знаходзіцца ў цэнтры Еўропы.

У яе ёсць краіны-суседкі: Украіна, Расія, Латвія, Літва і Польшча.

Плошча маёй краіны: 207, 6 тыс. км2.

Працягласць з поўначы на поўдзень – 560  км, з захаду на ўсход –  650 км. У Беларусі жыве 9.5 мільёнаў чалавек. У маёй краіне 6 абласцей: Гомельская, Магілёўская, Віцебская, Гродзенская, Брэсцкая, Гомельская, Мінская. Сталіца маёй краіны – горад Мінск.

3     Наведвайце самы прыгожы горад, мой Мінск!

3.ТЭМА «НАШЫ ПРОДКІ»

Гістарычныя тэрміны: племя, продкі.

Рэквізіт: указка.

Дэкарацыі:  экспанаты  Гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Месца, дзе здымаецца відэаролік: Гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

1.Нашы продкі. Гэта групы людзей з адной мовай, з адным месцам пражывання. Плямёны.

2.Крывічы – правадыр КРЫВА. “Крэўныя” – значыць, блізкія па крыві. Радзімічы – правадыр РАДЗІМА.

Дрыгавічы займалі землі, дзе шмат балот – дрыгвы.

Цікавы факт. Адметным знакам прыналежнасці да племені   з’яўляліся жаночыя ўпрыгожванні.

У крывічоў– бранзалеты. У дрыгавічоў – кольцы з пацеркамі. У радзімічаў – з сям’ю (7) прамянямі.

3.    Вывучайце гісторыю. Гэта цікава!













4.ТЭМА «ЗЯМЛЯ БЛАКІТНЫХ РЭК І АЗЁР»

Гістарычныя тэрміны: паданне.

Месца, дзе здымаецца відэаролік: вуліца Няміга, бераг ракі Свіслач.

1.Зямля блакітных рэк і азёр. Гэта – мая Беларусь.

2.Ёсць сярод нашых рэк адна незвычайная. Рака Няміга. У старажытным Мінску яна была ракой-вуліцай. Па ёй плавалі на чаўнах жыхары Мінска.Раней рака Няміга была шырокая, а потым змялела.

Сёння яна цячэ ў нашым Мінску па падземнай трубе пад вуліцай Няміга. Шмат паданняў складзена пра яе. Паданне – апавяданне пра заняткі нашых продкаў.

3.Пазнавайце цікавае гістарычнае мінулае разам з намі

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий